BE RU EN

Ты ні пры чым? (Фота)

  • 30.07.2012, 14:22

У Менску расклеілі плакаты ў падтрымку групы «Ляпіс Трубяцкі».

У грамадскіх месцах Менска яны расклеілі плакаты з кадрамі з кліпаў «Ляпіса Трубяцкога» «Ты ні пры чым?», «Не быць скотам», а таксама фатаграфіі музыкаў. Як распавялі актывісты сайту charter97.org, акцыя прайшла без затрыманняў.

Нагадаем, нядаўна група ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» «Стоп Лука» абвясціла аб старце кампаніі «Ляпіс - прыязджай дадому!». Актывісты змагаюцца супраць дыскрымінацыі музычнай групы ў Беларусі і маюць намер дамагчыся выступу «Ляпіса Трубяцкога» у Менску. Ініцыятыўная сустрэча ў сацыяльнай сетцы сабрала ўжо 40 тысяч чалавек.

Апошнія навіны