BE RU EN

Беларускія дзеці сталі заложнікамі бюракратаў трох краін

  • 30.07.2012, 15:00

Дзеці вярталіся з адпачынку і «затрымаліся» на мяжы з-за няўзгодненасці дзеянняў Мінтранспарта Балгарыі, Украіны і Беларусі.

Праблема паўстала ў сувязі з тым, што ў перавозчыкаў з Балгарыі, адкуль ехалі дзеці, не было дазволу на праезд па тэрыторыі Украіны, піша «Ежедневник».

У 2012 годзе балгарскім перавозчыкам было выдадзена 400 дазволаў на праезд па тэрыторыі Беларусі, а па стане на 1 ліпеня 2012 года быў выкарыстаны толькі 161 дазвол. Таму балгарскія перавозчыкі ніяк не маглі выбраць тыя, што засталіся, «дазволы» на праезд па тэрыторыі Беларусі.

Атрымліваецца, што даязджаючы да мяжы з Украінай, балгарскія перавозчыкі перасаджвалі турыстаў на ўкраінскія аўтобусы, везлі да беларускай мяжы, дзе і адбыўся затор, бо ва ўкраінскіх перавозчыкаў няма «дазволу» на праезд па тэрыторыі Беларусі.

- Сапраўды, на працягу апошніх дзён беларускія консульскія службы сутыкнуліся з неўрэгуляванасцю дастаўкі беларускіх турыстаў аўтатранспартам з Балгарыі ў Беларусь. Праблема паўстала з-за няўзгодненасці дзеянняў Міністэрстваў транспарту Балгарыі, Украіны і Беларусі, - сказаў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

- На дадзены момант нашы консульскія службы ў цесным узаемадзеянні з аператыўнымі службамі дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі імкнуцца наколькі гэта магчыма палегчыць сітуацыю, заложнікамі якой апынуліся беларускія грамадзяне, - дадаў ён.

Акрамя таго, цяпер праводзіцца сістэмны аналіз, і рыхтуюцца прапановы па ўрэгуляванні дадзенай сітуацыі, для найбольш хутчэйшага яе вырашэння. Дадзеныя матэрыялы будуць перададзеныя ў зацікаўленыя ведамствы, якія адказваюць за гэтую працу.

Апошнія навіны