BE RU EN

Ва Украіне ў выніку ДТЗ пацярпелі беларускія дзеці (Фота)

  • 31.07.2012, 9:38

30 ліпеня ў Валынскай вобласці адбылося ДТЗ з удзелам трох аўтамабіляў.

У выніку былі траўмаваныя двое беларускіх дзяцей і адна ўкраінка, паведамляе партал "Волынские новости".

У панядзелак, 30 ліпеня, каля 12.30 на ўчастку дарогі Даманава - Ковель - Чарнаўцы - Церэблечэ 46-гадовы кіроўца аўтамабіля Citroen, рухаючыся ў бок Роўна, не пераканаўся ў адсутнасці аўтамабіляў на сустрэчнай паласе і пры спробе абгону, сутыкнуўся з аўтамабілем DAF з паўпрычэпам.

Аднак страціўшы кіраванне, кіроўца Citroen сутыкнуўся з Renault Megane, які рухаўся ў сустрэчным напрамку. Сярод пацярпелых - двое беларускіх дзяцей, а менавіта дзеці 3 і 9 гадоў, а таксама 56-гадовая жыхарка Кіева.

Усе пацярпелыя былі дастаўленыя ў абласны шпіталь, а пасля агляду і прадастаўлення медыцынскай дапамогі адпушчаныя.

Апошнія навіны