Навальнаму прад'явілі абвінавачванне
- 31.07.2012, 12:19
Следчы камітэт прад'явіў Аляксею Навальнаму абвінавачванне «па справе «Кіраўлеса».
У якасці меры стрымання з яго ўзятая падпіска аб нявыездзе, паведаміў РІА «Новости» афіцыйны прадстаўнік СК Уладзімір Маркін.
«Аляксею Навальнаму прад'яўлена абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 33, ч. 4 арт. 160 КК РФ (арганізацыя прысваення чужой маёмасці ў асабліва буйным памеры)», - сказаў Маркін. У траўні 2011 года СК паведаміў аб узбуджэнні справы супраць Навальнага.
Следства зацікавіла дзейнасць апазіцыянера ў Кіраўскай вобласці, дзе ў свой час ён быў дарадцай губернатара на грамадскіх пачатках. Як лічыць следства, Навальны пераканаў кіраўніцтва ГУП «Кіраўлес» падпісаць нявыгадную дамову на рэалізацыю лесапрадукцыі.
У траўні 2012 года апазіцыянер у сваім блогу ў «Жывым Часопісе» паведаміў, што справа ў дачыненні да яго спынена. Гэтую інфармацыю пацвердзіў рэгіянальны прадстаўнік следства, аднак пазней СК РФ паведаміў, што пастанова аб спыненні справы адменена.