Румас вызвалены ад пасады віцэ-прэм'ера
- 31.07.2012, 17:43
(абноўлена) Былы намеснік прэм'ер-міністра ўзначаліць «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь».
Румас вызвалены ад пасады віцэ-прэм'ера.
Былы намеснік прэм'ер-міністра ўзначаліць «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь».
У прэс-службе Саўміна агенцтву «Інтэрфакс-Захад» паведамілі, што Сяргей Румас вызвалены ад пасады намесніка прэм'ер-міністра.
ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» створаны ў чэрвені 2011 года па рашэнні Аляксандра Лукашэнкі з мэтай цэнтралізацыі і павышэння празрыстасці фінансавання дзяржпраграм, якое традыцыйна ажыццяўлялі дзяржбанкі. Устаўны фонд банка сфарміраваны ў суме Br20 млрд (доля ўрада - 95%, Нацбанка - 5%).
Банк прыняў на свой баланс частку крэдытаў дзяржаўных банкаў, выдадзеных у рамках фінансавання дзяржпраграм да 1 студзеня 2011 года, і з 1 студзеня 2012 года павінен быў забяспечыць фінансаванне дзяржпраграм. Крэдытны партфель Банка развіцця на пачатак другога паўгоддзя складае каля Br2,4 трлн.
Румас з'яўляецца старшынёй Назіральнага савета Банка развіцця са студзеня гэтага года. Выконвала абавязкі старшыні праўлення Банка развіцця Таццяна Сасноўская.
Румас у пачатку гэтага года прызначаны старшынёй Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК). З чэрвеня 2012 года С.Румас з'яўляецца прадстаўніком урада для ўдзелу ў пасяджэннях праўлення Нацыянальнага банка.
Да прызначэння на пасаду віцэ-прэм'ера ў снежні 2010 года Румас на працягу пяці гадоў узначальваў другі па велічыні беларускі банк - ААТ «Белаграпрамбанк».
У чэрвені Румас заявіў журналістам, што старшыню праўлення Банка развіцця плануецца прызначыць у ліпені-жніўні 2012 года.
Таксама сёння агучаныя рашэнні Лукашэнкі па кадравых пытаннях
Аляксандр Сукала прызначаны намеснікам старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Анатоль Сівак прызначаны міністрам транспарту і камунікацый.
Алег Пафераў прызначаны амбасадарам у Венесуэле.
Уладзімір Марозаў прызначаны начальнікам Беларускай чыгункі.
Андрэй Гаеў прызначаны дырэктарам Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Прызначаныя шэраг кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў.
На пасадзе старшыні Веткаўскага райвыканкама будзе працаваць Андрэй Чарненка .
Зміцер Петражыцкі узгоднены на пасаду старшыні Лоеўскага райвыканкама.
Старшынёй Быхаўскага райвыканкама будзе працаваць Зміцер Калееў .
Лукашэнка даў згоду на прызначэнне новых кіраўнікоў органаў пракуратуры.
На пасадзе намесніка генеральнага пракурора будзе працаваць Аляксандр Архіпаў .
Алег Лаўрухін узгоднены на пасаду пракурора Менскай вобласці.
Сяргей Хмарук будзе працаваць на пасадзе пракурора горада Менска.
На пасаду пракурора Брэсцкай вобласці ўзгоднены Іван Наскевіч .