Рачны трамвай сутыкнуўся з лодкай у Менску: ёсць ахвяры (Фота)
- 4.07.2012, 9:16
Трагедыя адбылася ўчора ўдзень у акваторыі Свіслачы.
Недалёка ад Палаца спорту рачны трамвай наляцеў на прагулачную лодку, паведамілі парталу Interfax.by сведкі.
У лодцы было тры чалавекі, дваіх, дзяўчыну і маладога чалавека, атрымалася выратаваць. Нажаль, яшчэ адзін хлопец загінуў – яго цела вадалазы знайшлі праз паўгадзіны.