Кошт праезду ў электрычках вырас на 33-50%
- 4.07.2012, 16:28
Мінэканомікі пастановай ад 21 чэрвеня на 20-50% павялічыла тарыфы на перавозкі пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам ва ўнутрырэспубліканскіх маршрутах.
Паводле дакумента, на 20% павышаны тарыфы на перавозкі пасажыраў прыгараднымі электра- і дызель-цягнікамі, а таксама пасажырскімі і хуткімі цягнікамі ва ўнутрырэспубліканскіх маршрутах.
Таксама на 20% павялічаны тарыфы на перавозкі багажу і грузабагажу, піша АФН.
Акрамя таго, на 33-50% павялічаны тарыфы на перавозкі пасажыраў прыгараднымі электрацягнікамі, сфармаванымі з вагонаў палепшаных характарыстык.