BE RU EN

Алімпійская чэмпіёнка патрабуе дабудаваць яе жыллё

  • 4.07.2012, 17:43

Аксана Менькова дамагаецца, каб было адноўлена ўзвядзенне дома, у якім яна плануе набыць кватэру.

4 чэрвеня спартсменка прыйшла на прыём да старшыні магілёўскага аблвыканкама Пятра Рудніка, якому паскардзілася на будаўнікоў. Дом павінны былі здаць яшчэ мінулай восенню, але спыніліся на шостым паверсе, паведамляе «Радыё Свабода».

«Мяне цікавяць тэрміны сдачы дома і якая будзе цана квадратнага метра», - цытуюць афіцыйныя крыніцы выказванне вядомай спартсменкі.

Як бачна з афіцыйнай інфармацыі, праблемы з узвядзеннем так званага алімпійскага дома ў Магілёве з'явіліся з-за недахопа фінансавання. Зараз заказчык дома і генпадрадчык не могуць дамовіцца аб кошце квадратнага метра жылля.

Апошнія навіны