BE RU EN

Алкаголь ізноў падаражэе?

  • 5.07.2012, 12:30

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі павялічыла на 10% закупныя цэны на піваварны ячмень і збожжа на спірт ураджаю 2012 года.

Дадзенае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Мінсельгасхарча N38.

Дакументам усталяваны новыя фіксаваныя цэны на сельгаспрадукцыю ўраджаю 2012 года, якая закупляецца для дзяржаўных патрэб. У прыватнасці, пастановай на 10% павялічаны закупныя цэны на піваварны ячмень (Br1,76 млн за 1 т), а таксама жыта (Br1,25 млн), фуражнае жыта (Br1,02 млн), трыцікале (Br1,19-1,375 млн у залежнасці ад класа), пшаніцу (Br1,845-2,27 млн у залежнасці ад класа) і фуражную пшаніцу (Br1,375 млн), якія пастаўляюцца для вытворчасці спірту.

Акрамя таго, пастановай вызначаны цэны на кукурузу. Так, цана на кукурузу, якая пастаўляецца для харчовых мэт, усталявана на ўзроўні Br2,1-2,3 млн у за 1 т у залежнасці ад класа, на кукурузу, што пастаўляецца для перапрацоўкі ў камбікармы і на кармавыя мэты, – Br1,9 млн.

Апошнія навіны