Маскоўскі рэпер спрабаваў трапіць у Беларусь па чужым пашпарце
- 5.07.2012, 13:28
У Гомелі вынесены прысуд расійскаму рэперу, прызнанаму вінным у выкарыстанні свядома падробленага дакумента.
Маскоўскі музыка ехаў на гастролі ў Менск праз Украіну. На мяжы ён прад’явіў чужы пашпарт і быў затрыманы за спробу незаконнага перасячэння мяжы.
Пазней 23-летні расеец прызнаўся, што спадзяваўся перасекчы мяжу па пашпарце роднага брата. Свой пашпарт ён страціў, паведаміла «Комсомольской правде в Беларуси» галоўны інспектар групы інфармацыі і сувязі з грамадскасцю ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.
Пастановай суда Гомельскага раёна масквічу была прызначана пакаранне ў выглядзе штрафу ў даход дзяржавы ў памеры 100 базавых велічынь - гэта 10 мільёнаў беларускіх рублёў.
Цікава, што расейскую і ўкраінскую мяжу рэпер пераадолеў па чужым пашпарце без праблем. Інакш да беларускай мяжы ён бы не змог падабрацца.