BE RU EN

МЗС не збіраецца супрацоўнічаць са спецдакладчыкам ААН

  • 5.07.2012, 20:26

Беларусь не прызнае мандат спецыяльнага дакладчыка ААН па Беларусі і не будзе з ім супрацоўнічаць.

Аб гэтым гаворыцца ў каментары беларускага МЗС у дачыненні прынятай Радай ААН па правах чалавека рэзалюцыі, якая датычыцца сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, перадае " «Інтэрфакс».

«Прыняцце сёння Радай ААН па правах чалавека (СПЧ) ініцыяванай Еўрапейскім звязам рэзалюцыі сведчыць аб тым, што еўрапейскія краіны працягваюць выкарыстоўваць праваабарончую тэматыку ў якасці спосабу палітычнага маніпулявання і ціску», - гаворыцца ў каментары МЗС.

«Таму заканамерна тое, што нягледзячы на ўсе намаганні ініцыятараў рэзалюцыі большасць дзяржаў - удзельнікаў СПЧ (25 з 47) не падтрымалі гэту рэзалюцыю. Рэспубліка Беларусь катэгарычна адмаўляецца ад дадзенай рэзалюцыі як палітычна матываванай і той, якая не мае нічога агульнага з падтрымкай праў чалавека. Беларускі бок таксама не прызнае мандат спецыяльнага дакладчыка СПЧ па Беларусі, які ствараецца дадзенай рэзалюцыяй, і не будзе з ім супрацоўнічаць», - сказана ў каментары МЗС.

«Існуючы раней у дачыненні Беларусі пост спецдакладчыка цалкам сябе дыскрэдытаваў і менавіта таму быў скасаваны Генеральнай Асамблеяй ААН у 2007 годзе», - нагадалі ў замежнапалітычным ведамстве краіны.

«Прызнаючы важнасць міжнародных механізмаў назірання за становішчам спраў у вобласці праў чалавека, Беларусь паслядоўна выступае за транспарэнтнасць, аб'ектыўнасць і невыбіральнасць як асноватворныя прынцыпы ў працы гэтых універсальных структур», - заявілі ў МЗС.

Як паведамлялася, у чацвер Рада ААН па правах чалавека на пасяджэнні сесіі ў Жэневе прыняла рэзалюцыю, якая прадугледжвае ўвядзенне мандата спецдакладчыка па Беларусі.

За такое рашэнне выступілі 22 краіны, супраць - 5, устрымаліся - 20 дзяржаў.

У рэзалюцыі па Беларусі змяшчаецца заклік да беларускіх улад «неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітвязняў», правесці поўнае і транспарэнтнае расследаванне ўсіх паведамленняў аб ўжыванні катаванняў і негуманным абыходжанні з палітвязнямі, неадкладна спыніць практыку адміністрацыйных затрыманняў прадстаўнікоў апазіцыі,грамадства, журналістаў і праваабаронцаў і не перашкаджаць іх вольнаму перамяшканню, у тым ліку выездам за межы краіны».

У рэзалюцыі змяшчаецца заклік да беларускага ўрада аб паўнавартасным супрацоўніцтве са спецдакладчыкам па Беларусі, прадастаўленні яму ўсёй патрэбнай інфармацыі і магчымасці наведаць краіну.

Апошнія навіны