Вядучая СТВ аб цэнзуры: Крок направа, крок налева - расстрэл (Відэа)
- 6.07.2012, 13:13
Вядучая навін распавяла аб цэнзуры на тэлеканале СТВ.
У рамках праекту «Інтэрнэт у асобах» канала WTF-TV на мінулым тыдні па запрашэнні яго дырэктара па маркетынгу Алега Барміна Маскву наведала вядучая навін тэлеканала СТВ Насця Магронава.
Сярод іншага падчас інтэрв'ю размова ішла і аб цэнзуры ў беларускіх СМІ. На пытанне аб тым, якая сітуацыя ў Беларусі са свабодай слова (на 4 хвіліне інтэрв'ю) Насця Магронава пацвердзіла наяўнасць цэнзуры на тэлеканале.
«Крок направа, крок налева - расстрэл. Але я палітыкай не цікаўлюся, мне здаецца, гэта - мужчынскі занятак», - сказала журналістка.