BE RU EN

Арцыбашаў 15 сутак галадаў на Акрэсціна (Фота)

  • 6.07.2012, 15:30

6 ліпеня, пасля 15-ці сутачнага арышту выйшаў на свабоду адзін з лідэраў «Zмены» Аляксандр Арцыбашаў.

Ён адбываў пакаранне ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у Менску за нібыта «нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы». Аднак, як сцвярджае сам актывіст, яго арышт гэта помста ўлад за ўдзел у дзейнасці моладзевай ініцыятывы «Zмена».

Сустракаць Арцыбашава на завулак Акрэсціна прыйшлі яго сваякі, сябры і калегі. Увесь тэрмін, што малады чалавек знаходзіўся пад вартай, ён галадаў у знак пратэсту супраць несправядлівага прысуду, вынесенага яму судом Цэнтральнага раёна сталіцы, паведамляе zapraudu.info.

Таксама сёння ў 21-30 павінен выйсці на свабоду і Павел Вінаградаў.

Апошнія навіны