BE RU EN

НАК абвяргае «палатачніка» Гумінскага

  • 6.07.2012, 15:53

Праблем з брытанскімі візамі ў беларускіх алімпійцаў не было.

Больш за тое, візы ім не патрэбныя, кажуць у НАК.

«Спартсменам, якія едуць на Алімпійскія гульні, не патрэбна віза ў пашпарце. Яны маюць спецыяльныя акрэдытацыйныя пасведчанні, якія з'яўляюцца дакументам-пропускам на Алімпіяду», - паведаміў «Еўрарадыё» прэс-сакратар Нацыянальнага Алімпійскага камітэта Алег Грынько.

6 ліпеня на дэбатах па Беларусі ў Парламенцкай асамблеі АСБЕ «дэпутат» «палаты прадстаўнікоў» Віктар Гумінскі папракнуў брытанца Тоні Лойда, аўтара праекта рэзалюцыі па Беларусі: «Я хачу адказаць дарагому спадару Тоні Ллойду: Вялікабрытанія да апошняга моманту не выдавала візы нашым спартсменам на Алімпійскія гульні».

У НАК кажуць, што звесткі аб нявыдачы візаў - неправераная інфармацыя і нейкае непаразуменне.

Апошнія навіны