Мядзведзеў прыедзе ў Менск на наступным тыдні
- 9.07.2012, 10:52
Пасяджэнне Савета міністраў «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі плануецца правесці 18 ліпеня ў Менску.
З гэтай мэтай Беларусь плануе наведаць з візітам прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў, паведаміў амбасадар Беларусі ў Расеі Андрэй Кабякоў.
«Мяркуецца, што чарговае пасяджэнне Саўміна «саюзнай дзяржавы» пройдзе 18 ліпеня ў Менску», - адзначыў беларускі дыпламат, адказваючы на пытанне агенцтва «Інтэрфакс-Захад».
А.Кабякоў сказаў, што «праграма будучага пасяджэння насычана, плануецца разгледзець вялікі комплекс пытанняў». У прыватнасці, паведаміў амбасадар, мяркуецца разгледзець пытанні бюджэтнай палітыкі, пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, абмеркаваць паліўна-энергетычны баланс «саюзнай дзяржавы» на наступны год.