BE RU EN

Аліеў прыляціць у канцы жніўня

  • 9.07.2012, 11:08

Кіраўнік Азербайджана Ільхам Аліеў плануе здзейсніць афіцыйны візіт у Беларусь у канцы жніўня гэтага года.

Пра гэта паведаміў журналістам у панядзелак у Менску пасол Беларусі ў Азербайджане Мікалай Пацкевіч, піша «Інтэрфакс».

Паводле словаў М.Пацкевіча, візіту азербайджанскага кіраўніка будзе папярэднічаць пасяджэнне сумеснай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Як адзначыў пасол, падчас візіту І.Аліева ў Беларусь плануецца падпісаць шэраг двухбаковых пагадненняў да больш чым 70 ужо існуючых. Ён звярнуў увагу на тое, што будучы візіт у Менск І.Аліева будзе прысвечаны супрацоўніцтву дзвюх краін у галіне інавацыйнага развіцця. Плануецца, у прыватнасці, што кіраўнік Азербайджана наведае Парк высокіх тэхналогій, у ходзе яго візіту будуць абмяркоўвацца пытанні развіцця супрацоўніцтва паміж нацыянальнымі акадэміямі навук дзвюх дзяржаў, адзначыў амбасадар Беларусі ў Азербайджане.

Апошнія навіны