У Горках гарэла новабудоўля да «Дажынак» (Фота)
- 9.07.2012, 13:40
Відавочцы сцвярджаюць, што 8 ліпеня гарэлі будаўнічыя матэрыялы на будоўлі амфітэатра на Ніжнім возеры.
Будаўніцтва моладзевага забаўляльнага цэнтра вядзецца ў Горках на Ніжнім возеры. Для гэтага бераг быў расчышчаны ад мноства дрэў. Забаўляльны цэнтр узводзіцца да цяперашніх «Дажынак», піша horki.info.
Як распавёў начальнік Горэцкага МНС Сяргей Казлоў, на месца здарэння выехалі 4 выратавальныя машыны. Гарэў ўцяпляльнік, які быў складзены на будоўлі ў баку.
Падчас пажару ўзвадзімы будынак пашкоджаны не быў. Рабочыя і жыхары бліжэйшых дамоў таксама не пацярпелі.
Пакуль аб'ём нанесенай шкоды невядомы - гэта высветліцца пасля таго, як будуць прадастаўлены ўсе неабходныя дакументы. Судзіць аб тым, ці прысутнічаў чалавечы фактар або ўцяпляльнік загарэўся ад сонца і высокай тэмпературы паветра - таксама можна будзе судзіць пазней.
Дакументы па гэтаму здарэнню ўжо перададзены ў следчы камітэт, які і займаецца расследаваннем.
Тэрмін высвятлення ўсіх прычын - месяц, але гэты перыяд можа быць прадоўжаны ў інтарэсах следства.
Як распавялі відавочцы, нягледзячы на выходны дзень, на будоўлі моладзевага забаўляльнага цэнтра ў Горках вялася праца. Як толькі пачаўся пажар, будаўнікі спалохаліся полымя і выбеглі на бяспечную адлегласць.
З пад'ездаў суседняга дома па адрасе Мічурына, 4 выскачылі людзі, якія ўбачылі клубы чорнага густога дыму, які ўзвышаўся над дрэвамі.
Відавочцы распавялі, што нават каля пад'ездаў знаходзіцца было цяжка - было вельмі горача, у паветры стаяў рэзкі пах. Дым ад узгарання быў бачны з многіх кропак горада.