У Менску гарыць фабрыка «Арэола» (Фота)
- 1.08.2012, 11:31
У Менску гарыць фабрыка «Арэола», што на вуліцы Аэрадромнай, паведамляюць відавочцы.
Па іх словах, з вокнаў памяшканняў ідзе густы чорны дым, на месцы ўжо працуюць выратавальнікі, піша «Інтэрфакс».
Інфармацыю аб узгаранні пацвердзіў памочнік начальніка Менскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі. Пажар пачаўся ў цэху прадпрыемства на першым паверсе. На месца здарэння выехала адразу некалькі пажарных разлікаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма. Прычыны пажару высвятляюцца.