BE RU EN

У Маскве затрыманыя беларусы, якія знаходзіліся ў міждзяржаўным вышуку

  • 1.08.2012, 12:41

Яны былі абвешчаныя ў вышук за здзяйсненне рабаванняў і вымагальніцтваў.

У Маскве затрыманыя грамадзяне Беларусі, якія знаходзіліся ў міждзяржаўным вышуку, паведамляе прэс-служба Галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС Расеі.

У канцы ліпеня ў МУС РФ паступіў зварот ад беларускіх калег аб аказанні садзейнічання ў вышуку і затрыманні двух небяспечных злачынцаў - грамадзян Беларусі, якія адшукваюцца за здзяйсненне рабаванняў і вымагальніцтваў, піша АФН.

31-гадовыя злачынцы, раней судзімыя за крадзяжы і хуліганства, у перыяд з 2009 па 2011 год здзейснілі шэраг нападаў на грамадзян з мэтай завалодання маёмасцю.

Па факце ўчыненых злачынстваў у 2009 годзе была ўзбуджаная крымінальная справа, а фігуранты абвешчаныя ў міждзяржаўны вышук.

У ходзе правядзення комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі ГУУР МУС Расеі было ўстаноўлена месцазнаходжанне злачынцаў, пасля чаго яны былі затрыманыя ў Хамоўнічаскім раёне г. Масквы.

У цяперашні час аб затрыманні апавешчаны беларускі бок, вырашаецца пытанне аб экстрадыцыі затрыманых у Беларусь.

Апошнія навіны