Акцыі РФ зніжаюцца ўслед за знешнімі рынкамі
- 10.08.2012, 10:18
Расейскія фондавыя індэксы зніжаюцца ў пачатку таргоў пятніцы, рухаючыся за замежнымі рынкамі акцый і сыравіны, пасля нядрэннага павышэння.
Да 10.05 МСК індэкс ММВБ зменшыў 0,5 адсотка ад узроўню закрыцця чацвярга, да 1.448 пунктаў. Індэкс РТС апусціўся на 1,1 адсотка да 1.431 пункта.
Продажы закранулі ўсе індэксныя кампаненты. Больш за адзін адсотак страцілі акцыі ІнтэрРАО, НЛМК, E.ON Russia.
Акцыі Раснафты знізіліся на 0,35 адсотка да 201,6 рубля, каціроўкі Газпрома - на 0,43 адсотка да 154,4 рубля, паперы Ашчадбанка - на 0,7 адсотка да 93,2 рубля.