BE RU EN

«Еўраньюс»: «Плюшавыя» запалы не ўлягліся

  • 10.08.2012, 10:37

Беларуская тэма зноў гучыць на тэлеканале «Еўраньюс».

Дыпламатычны канфлікт са Швецыяй не звязаны з палётам над тэрыторыяй Беларусі шведскага самалёта. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка журналістам падчас рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць. У той жа час кіраўнік падкрэсліў, што краіны, вінаватыя ў парушэнні беларускай мяжы, адкажуць ў адпаведнасці з міжнародным правам, нагадвае «Еўраньюс».

«А з гэтага выйшаў скандал, але гэта было парушэннем ўсіх дамоўленасцей, - сказаў Лукашэнка. І Літва! Хай не сядзяць, як мышы пад венікам. Яны нам павінны адказаць, чаму яны далі сваю тэрыторыю для парушэння дзяржаўнай мяжы. Каму-каму, а Літве ў гэтым плане мала не пакажацца!»

Падчас несанкцыянаванага палёту над Менскам з самалёта на парашутах былі скінутыя 800 плюшавых мядзведзяў з лозунгамі ў абарону дэмакратычных свабод.

Раней па справе аб «плюшавым дэсанце» былі затрыманыя дзве дзяўчыны Юлія Дарашкевіч і Ірына Козлік. Дзве журналісткі фатаграфаваліся з мішкамі з руках у знак падтрымкі таварышаў, арыштаваных месяц таму па падазрэнні ў падрыхтоўке акцыі сумесна са шведамі. Дзяўчат абавязалі выплаціць штраф

ВІДЭА ТУТ

Апошнія навіны