BE RU EN

Спіс «салдат» Ярмошынай

  • 14.08.2012, 16:41

Складзены спіс радавых фальсіфікатараў «выбараў», якія праходзілі ў Беларусі.

14 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Менску намеснік старшыні грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Аляксандр Фядута паведаміў, што актывісты кампаніі прааналізавалі персанальны склад выбарчых камісій усіх узроўняў, якія дзейнічалі ў апошніх пяці электаральных кампаніях, пачынаючы з прэзідэнцкіх выбараў 2006 года і заканчваючы бягучымі «парламенцкімі» гэтага года.

Паводле яго слоў, кампанія доўга думала над назвай праекта, у выніку спыніўшыся на варыянце «Салдаты Лідзіі Ярмошынай». «Назву нам падказала яе фраза аб тым, што члены ЦВК з'яўляюцца салдатамі Радзімы. Аднак яна не салдат, а генерал, які адпраўляе салдат, членаў выбарчых камісій, на перадавую», - сказаў палітык.

У базе змяшчаюцца дадзеныя аб 126.333 асобах, якія ўваходзілі ў склад выбарчых камісій. «Гэта цалкам адкрытая інфармацыя. У адпаведнасці з законам, яна была надрукаваная ў газетах», - адзначыў Фядута.

Ён паведаміў, што пры аналізе дадзеных досыць лёгка выявіць «рэцыдывы», калі адны і тыя ж людзі па тры-пяць разоў працавалі ва ўчастковых камісіях, піша БелаПАН.

Так, з пяці апошніх выбарчых кампаній у трох у якасці члена ўчастковай камісіі працавала 11,6% ад іх агульнага складу, у чатырох кампаніях - 4,7%, ва ўсіх пяці - 1,01%.

Па словах Фядуты, прааналізаваўшы, можна ўбачыць, што многія члены камісіі рабілі сабе «кар'еру» падчас «выбараў»: спачатку працавалі ва ўчастковых камісіях, затым акруговых, а таксама спачатку на мясцовых, а затым на парламенцкіх і прэзідэнцкіх. Прычым, адзначыў ён, паралельна яны прасоўваліся і па службовай лесвіцы.

Адна з асаблівасцей «салдат» Ярмошынай, па словах Фядуты, заключаецца ў тым, што большасць з іх вылучалася ў камісіі ад чатырох арганізацый: БРСМ, РГА «Белая Русь», прафсаюзаў і ўстаноў адукацыі. Больш за тое, на розных выбарчых кампаніях яны маглі вылучацца ад розных суб'ектаў.

«Гавары праўду!» падала charter97.org поўны спіс фальсіфікатараў.

Апошнія навіны