BE RU EN

У Аргенціне судзяць экс-прэзідэнта за подкуп сенатараў

  • 15.08.2012, 11:10

У аўторак, 14 жніўня, у Аргенціне пачаўся суд над былым прэзідэнтам Фернанда дэ ла Руа, якога абвінавачваюць у подкупе сенатараў.

Па версіі следства, 12 гадоў таму дэ ла Руа заплаціў групе сенатараў каля $5 млн. за тое, каб яны падтрымалі непапулярную ў народзе рэформу працоўнага заканадаўства, перадае Руская служба Бі-бі-сі.

Сам Фернанда дэ ла Руа адхіляе ўсе абвінавачванні ў свой адрас і кажа, што яны палітычна матываваныя.

Дэ ла Руа стаў прэзідэнтам Аргенціны ў 1999 годзе, аднак усяго праз два гады датэрмінова пакінуў гэты пост з-за масавых беспарадкаў, выкліканых беспрэцэдэнтным абвастрэннем эканамічнага крызісу ў 2001 годзе.

Апошнія навіны