BE RU EN

Кошты на бензін павысяць пасля «выбараў»

  • 15.08.2012, 11:44

Чарговае павышэнне коштаў на бензін варта чакаць адразу пасля «парламенцкіх выбараў».

Такое меркаванне ў размове з карэспандэнтам TUT.BY выказалі крыніцы блізкія да нафтавай галіны.

Суразмоўцы сцвярджаюць, што «у цяперашні час дадзенае пытанне не разглядаецца, таму што ў гэтым няма асаблівай неабходнасці». «Унутраныя кошты на нафтапрадукты ўжо амаль дасягнулі ўнутрырасейскіх. Нафтаперапрацоўчыя заводы працуюць з прыбыткам. Таму вострай патрэбы ў павышэнні коштаў няма», - кажуць яны.

Аднак эксперты не выключаюць, што «у пачатку верасня, а больш верагодна - пасля правядзення 23 верасня «парламенцкіх выбараў», дадзенае пытанне можа быць вырашана станоўча». «Вялікая верагоднасць, што ў хуткім часе бізнес пабудаваны на продажы «растваральнікаў» згасне, а бюджэт трэба за кошт чагосьці папаўняць. Казна ж за час уборачнай, «выбараў» прыстойна спустошыцца. Вось адной з такіх мер стане павышэнне коштаў на бензін», - адзначыў суразмоўца.

Беларускія НПЗ традыцыйна выступаюць за павышэнне кошту бензіну «для пагашэння крэдыторскай запазычанасці і забеспячэння магчымасці далейшай мадэрнізацыі вытворчасці».

Інфармацыяй аб павышэнні коштаў на бензін у бліжэйшы час у канцэрне «Белнафтахім» не валодаюць. У канцэрне адзначылі, што «кошты на бензін не залежаць ад «выбараў», а залежаць ад кошту сыравіны, падатковай нагрузкі і шэрагу іншых фактараў».

Варта нагадаць, што кошты на бензіны і дызпаліва ў 2012 годзе павышаліся 3 разы. Апошні раз - з 8 чэрвеня. У 2011 годзе кошт маторнага паліва павялічваўся 11 разоў.

Апошнія навіны