Беларусь за паўгода заліла Еўропу растваральнікамі
- 15.08.2012, 12:18
Беларусь у I паўгоддзі 2012 экспартавала 2,870 млн. тон простых і складаных арганічных растваральнікаў на суму $2,526 млрд.
Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Практычна ўвесь аб'ём - 2,869 млн. тон - быў пастаўлены ў краіны Еўрапейскага звяза. У тым ліку экспарт у Нідэрланды склаў 1,324 млн. тон на $1,173 млрд., у Латвію - 1,278 млн. тон на $1,115 млрд., у Літву - 254 тыс. тон на 225,4 млн.
Па выніках I паўгоддзя экспарт Беларусі ў краіны ЕЗ склаў $11,554 млрд. Такім чынам, на растваральнікі прыходзіцца 22% беларускага экспарту ў Еўропу.
У агульным аб'ёме экспарту РБ ($25,311 млрд.) доля растваральнікаў складае 10%.