BE RU EN

Ізраільцяне здымаюць фільм пра Навагрудскае гета

  • 15.08.2012, 12:34

Фільм прысвечаны ўцёкам вязняў з гета падчас Другой сусветнай вайны.

Аўтарам дакументальнай стужкі выступіў вядомы ізраільскі рэжысёр-дакументаліст Дрор Шварц.

Падзеі, пакладзеныя ў аснову фільма «Уцёкі», у рэчаіснасці мелі месца 26 кастрычніка 1943 года. Уцёкі былі арганізаваныя праз выкапаны тунэль даўжынёй 250 метраў, пошук якога на ўсім яго працягу і будзе праводзіцца археалагічнымі метадамі падчас здымак карціны. У пошукавых работах прымуць удзел чатыры былых вязня наваградскага яўрэйскага працоўнага лагера, а таксама больш за паўсотні дзяцей і ўнукаў удзельнікаў гэтых падзей, паведамляе партал izrus.co.il.

Навагрудскае гета - лагер прымусовага перасялення яўрэяў горада Навагрудка. Яно было створана ў 1941 годзе, практычна адразу пасля таго, як нямецкія войскі занялі Навагрудак. За два гады ў ім былі знішчаныя каля 10 000 яўрэяў. Забойствы праводзіліся большай часткай каля вёскі Сялец па Менскай шашы.

Больш за 100 яўрэяў выратаваліся праз тунэль і пасля ўцёкаў ваявалі ў беларускіх партызанскіх атрадах.

Апошнія навіны