BE RU EN

Магілёўскі КДБ тэрарызуе зборшчыкаў подпісаў

  • 15.08.2012, 14:59

Супрацоўнік спецслужбаў уварваўся ў кватэру зборшчыка подпісаў Уладзіслава Ярашава.

Да актывіста, які збірае подпісы ў падтрымку кандыдата ад руху «За свабоду» Уладзіміра Пунчанка, прыйшоў супрацоўнік КДБ. Ён фактычна ўварваўся ў кватэру Ярашава, каб пагаварыць аб справах дзяржаўнай бяспекі. Супрацоўнік спрабаваў даведацца пра тое, колькі плацяць за збор подпісаў, хто кіруе гэтым працэсам і арганізоўвае яго.

Ён пагражаў Уладзіславу Ярашаву, які з'яўляецца студэнтам Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя Куляшова, адлічэннем з вучобы за яго працу ў камандзе апазіцыйнага кандыдата, а таксама прапаноўваў супрацоўніцтва з КДБ, паведамляе ПЦ «Вясна».

Праз 20 хвілін гутаркі візіцёр, які так і не прадставіўся, пакінуў кватэру актывіста.

Апошнія навіны