BE RU EN

Эстонія будзе прадстаўляць у Менску Швецыю

  • 16.08.2012, 9:18

Урад Эстоніі абмяркуе законапраект, згодна з якім Талін будзе прадстаўляць інтарэсы Швецыі ў Беларусі ў візавых пытаннях.

МЗС рэспублікі прадставіць ураду адпаведнае пагадненне паміж Эстоніяй і Швецыяй, якое заменіць сабой пагадненне, заключанае 6 студзеня 2011 года, паведамляе «Інтэрфакс».

Згодна з дзеючым пагадненнем, Швецыя прадстаўляе Эстонію ў Гаване і Прэторыі.

МЗС Швецыі выказаў жаданне, каб Эстонія прадстаўляла Швецыю ў Менску ў візавых пытаннях.

Пагадненне павінна ўступіць у сілу 20 жніўня.

Як паведамлялася, дыпламатычны скандал паміж Швецыяй і Беларуссю выбухнуў пасля таго, як шведскія актывісты ў мінулым месяцы на самалёце праляцелі ў паветраную прастору Беларусі і на маленькіх парашутах спусцілі плюшавых медзведзянятаў з лозунгамі за свабоду слова і правы чалавека. Беларусь пасля гэтага абвясціла аб высылцы з краіны ўсіх шведскіх дыпламатаў і прыгразіла наступствамі Літве.

Апошнія навіны