ЗША падоўжылі абмежаванні на гандаль з Беларуссю
- 16.08.2012, 10:26
Барак Абама падоўжыў тэрмін дзеяння абмежаванняў на гандаль з краінамі, якія прадстаўляюць пагрозу для ЗША.
Абмежаванні рэгулююцца федэральным законам International Emergency Economic Powers Act (IEEPA).
У спіс краін, гандлёвыя адносіны з якімі абмяжоўваюцца дадзеным законам, з 2006 года ўключана Беларусь - за разбурэнне дэмакратычных інстытутаў.
Акрамя таго, туды ўключаны Іран (з 1979 года), М'янма (з 1997 года), Судан (з 1997 года), Расея (з 2000 года, для прадухілення экспарту высокаўзбагачанага ўрану), Зімбабвэ (з 2003 года), Сірыя (з 2004 года), Паўночная Карэя (з 2008 года) і Лівія (з 2011 года, пасля агрэсіі улад у дачыненні да грамадзянскіх асоб). Падаўжэнне тэрміну дзеяння закона з'яўляецца тэхнічным.
«Распараджэнне павінна дзейнічаць пасля 17 жніўня 2012 года (тэрмін, калі мінае тэрмін папярэдняга указа прэзідэнта ЗША аб падаўжэнні абмежаванняў). У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам я падаўжаю тэрмін дзеяння распараджэння на адзін год», - цытуе РІА Новости тэкст пастановы Барака Абамы.