Актывіста не ўключылі ў камісію з-за штрафу за флікер
- 16.08.2012, 12:34
Парушэнне правілаў дарожнага руху было здзейснена юрыстам незалежнага прафсаюза РЭП Аляксеем Яўгенавым ў 2009 годзе.
Супрацоўнік ДАІ аштрафаваў яго за адсутнасць флікера.
Сярод іншых прычын, па якіх апазіцыянерам было адмоўлена ва ўключэнні ў выбарчыя камісіі, чыноўнікам з адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва ў судзе былі названы пенсійны ўзрост, адсутнасць працы, наяўнасць адміністрацыйных штрафаў і судзімасцяў.
Тое, што адміністрацыйны штраф дзейнічае на працягу года, чыноўнік Зміцер Цімафеенка і суддзя Галіна Кавалёва не прынялі да ўвагі, перадае «Еўрарадыё».