BE RU EN

Зборшчыка подпісаў за незалежнага кандыдата выклікаюць у КДБ

  • 16.08.2012, 12:43

Ціск КДБ на магілёўскага зборшчыка подпісаў Уладзіслава Ярашава працягваецца.

Сёння, 16 жніўня, невядомы патэлефанаваў Уладзіславу Ярашаву, удзельніку ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў «дэпутаты» ад руху «За свабоду» Уладзіміра Пунчанкі, і «прапанаваў» яму з'явіцца на размову ў Магілёўскае абласное ўпраўленне КДБ, піша ПЦ «Вясна».

Хлопец адмовіўся, спаслаўшыся на тое, што ён не парушаў ніякія законы і афіцыйнай павесткі для візіту ў КДБ не атрымліваў.

Нагадаем, што першае знаёмства Уладзіслава Ярашава з супрацоўнікам КДБ адбылося 14 жніўня, калі апошні фактычна ўварваўся ў кватэру актывіста і размаўляў з ім на працягу 20 хвілін. У студэнта Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя Аркадзя Куляшова супрацоўнік спецслужбаў спрабаваў даведацца пра тое, колькі плацяць за збор подпісаў, хто кіруе гэтым працэсам і арганізуе яго.

Таксама ён пагражаў Ярашаву адлічэннем з універсітэта ў выпадку адмовы ад супрацоўніцтва з органамі дзяржаўнай бяспекі.

Апошнія навіны