BE RU EN

У Астраўцы перакуліўся КрАЗ з вежавым кранам (Фота)

  • 16.08.2012, 13:41

Незвычайная аўтааварыя адбылася напярэдадні ў Астраўцы Гродзенскай вобласці. Пры перавозцы вежавага крана перакуліўся цягач.

Прыйшлося выклікаць ратавальнікаў: у кабіне грузавіка заціснула кіроўцу, піша «Інтэрфакс».

Як аказалася, вежавы кран грузападымальнасцю 10 тон быў дэмантаваны пасля завяршэння мантажных работ, затым яго прымацавалі да цягача.

Аднак падчас транспарціроўкі крана з будпляцоўкі КрАЗ забуксаваў. Яго прычапілі да іншага аўтамабіля. У ходзе буксіроўкі цягач перакуліўся на кабіну. Супрацоўнікі МНС дэблакавалі з дэфармаванай кабіны пацярпелага кіроўцу. У яго сур'ёзна пашкоджана нага, цяпер яго здароўем займаюцца дактары. Механічныя пашкоджанні атрымалі КрАЗ і вежавы кран.

Апошнія навіны