BE RU EN

Рэзка вырасла пратэрмінаваная запазычанасць за прыродны газ

  • 16.08.2012, 15:58

У Беларусі пратэрмінаваная запазычанасць за паліўна-энергетычныя рэсурсы на 1 ліпеня 2012 года дасягнула 1,352 трлн. рублёў.

У параўнанні з пачаткам года яна ўзрасла на 45,2%, у тым ліку за чэрвень - на 42,2%, сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта, перадае АФН.

У прыватнасці ўнутраная пратэрмінаваная запазычанасць за прыродны газ дасягнула 1,025 трлн. рублёў, павялічыўшыся на 64,8% (402,9 млрд. рублёў) за чэрвень.

Пратэрмінаваная запазычанасць за электраэнергію знізілася за чэрвень на 1,8% і на 1 ліпеня склала 108,9 млрд. рублёў.

Знешняя пратэрмінаваная запазычанасць за паліўна-энергетычныя рэсурсы на 1 ліпеня склала 6,8 млрд. супраць 2,2 млрд. на 1 чэрвеня.

Апошнія навіны