BE RU EN

Economist: Найбольш камфортна жыць у Мельбурне і Вене

  • 16.08.2012, 16:05

У штогадовым аглядзе камфорту жыцця ў 140 гарадах свету, які правялі эксперты брытанскага штотыднёвіка The Economist, перамог аўстралійскі Мельбурн.

На другім месцы ў гэтым рэйтынгу апынулася сталіца Аўстрыі, Вена, а тры наступныя месцы прыйшліся на канадскія гарады - Ванкувер, Таронта і Калгары.

У сваёй ацэнцы камфорту гарадскога жыцця брытанскія эксперты прымалі пад увагу такія паказчыкі, як палітычная і грамадская стабільнасць, даступнасць службы аховы здароўя, культурнае жыццё і ахова прыроднага асяроддзя, адукацыя, інфраструктура, паведамляе «Радыё Свабода».

Беларусь у гэтым рэйтынгу не выступае. Што датычыцца бліжэйшых да Беларусі гарадоў, якія стаяць у гэтым рэйтынгу, то Прага атрымала 60 месца, Браціслава - 64, Санкт-Пецярбург - 67, Масква - 70, Варшава - 71, Кіеў - 91.

Апошнія навіны