BE RU EN

Польскі шпіён напісаў кнігу пра беларускае КДБ

  • 16.08.2012, 17:27

Афіцэр польскай разведкі напісаў шпіёнскую аповесць, падзеі якой разгортваюцца ў лукашэнкаўскай Беларусі і ў Швецыі.

«Нелегалы» («Nielegalni») - гэта сенсацыйная аповесць пра сакрэты працы шпіёнаў-нелегалаў. Сюжэт кнігі разгортваецца ў Беларусі, Швецыі і Польшчы. Аўтар пад псеўданімам Вінцэнт В. Северскі раскрывае метады працы міжнародных шпіёнскіх спецслужбаў. Кніга выйшла ў мінулым годзе і стала хітом продажаў, паведамляе Polskie Radio.

Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы атрымлівае інфармацыю аб таямнічай скрыні, якая была закапана ў 1940-я гады на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. У ім схаваны сенсацыйныя даваенныя архівы НКУС аб дзейнасці савецкай разведкі і яе шпіёнаў у міжваеннай Польшчы. За дакументамі пачынаюць паляванне Варшава і Масква. Польскі разведнік Конрад Вольскі і яго лепшыя агенты пачынаюць пошукі гістарычных дакументаў. Акрамя таго, шведская разведка просіць палякаў прасачыць за 80-гадовым Хансам Йоргенсам - датчанінам са шведскім пашпартам, які аказваецца супершпіёнам расейскіх спецслужбаў і да таго ж беларусам, родам з-пад Гродна. Йоргенс жыве ў Скандынавіі і палае лютай нянавісцю да палякаў за забойства падчас вайны яго сям'і і жыхароў яго роднай вёскі Мядзведкі. Яго гісторыя цесна звязана з пошукамі архіва НКУС.

Пачынаецца гонка на апярэджанне. Польскія і расейскія агенты едуць у Беларусь. Там не абыходзіцца без лукашэнкаўскага КДБ. Аднак вобраз беларускіх спецслужбаў у кнізе Северскага наўрад ці прыйдзецца па душы менскім чэкістам. Камітэт дзяржбяспекі паказаны наскрозь карумпаванай структурай, завязанай з бізнесам і кантрабандыстамі, а самі чэкісты - як аматары выпіць і расейскія агенты. Але нават капітан Васіль Крупа, які злівае інфармацыю масквічам, марыць пра Беларусь без Лукашэнкі і лічыць сябе беларускім патрыётам.

Усе гэтыя, на першы погляд, розныя гісторыі і персанажы сплятаюцца ў займальным сюжэце кнігі, аб'ёмам больш за 800 старонак.

«Супадзенне апісаных у кнізе падзей з сапраўднымі выпадковае, але не заўсёды» - піша ў пачатку кнігі Вінцэнт Северскі. Аўтар адпрацаваў у спецслужбах 27 гадоў. За гэты час пад выдуманымі імёнамі ён удзельнічаў у 140 місіях амаль у 50-ці краінах. Займаў адну з галоўных пасад Агенцтва разведкі і ў 2007 годзе пайшоў у адстаўку. Яго неаднаразова ганаравалі ўзнагарод вышэйшыя ўлады Польшчы. Барак Абама ўзнагародзіў яго нядаўна ордэнам «Легіёна гонару».

Апошнія навіны