У школах увядуць трэці абавязковы выпускны іспыт
- 2.08.2012, 9:31
Абавязковым іспытам для 11-х класаў у Беларусі з 2013 года стане замежная мова.
Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі № 77, піша БелТА.
Акрамя замежнай мовы, якая будзе здавацца ў вуснай форме, абавязковымі таксама з'яўляюцца матэматыка ў пісьмовай форме і беларуская або руская мова (па выбары вучня) у пісьмовай форме.
Дакумент таксама ўстанаўлівае пералік прадметаў, па якіх праводзяцца экзамены для 9-х класаў: абавязковымі будуць беларуская мова, руская мова, матэматыка (пісьмова) і гісторыя Беларусі (вусна).
Пастановай устаноўлены таксама пералік выпускных экзаменаў для 9-х і 11-х класаў, дзе навучанне і выхаванне ажыццяўляюцца на мове нацыянальнай меншасці - польскай ці літоўскай і для іншых катэгорый навучэнцаў.
Дакумент уступае ў сілу з 1 верасня 2012 года.