Місія назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ прыбудзе пасля 20 жніўня
- 2.08.2012, 11:14
Назіральнікі БДІПЧ АБСЕ павінны прыбыць у Беларусь для назірання за «выбарамі» у «парламент» пасля 20 жніўня.
Пра гэта паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у чацвер сакратар Цэнтрвыбаркама Беларусі Мікалай Лазавік.
«Па інфармацыі, якая паступіла па каналах беларускага МЗС, БДІПЧ АБСЕ прыступіла да фарміравання місіі назіральнікаў.
Мяркуецца, што першая група назіральнікаў прыбудзе ў Беларусь пасля 20 жніўня. Хутчэй за ўсё, 21 жніўня. А група доўгатэрміновых назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ павінна прыступіць да працы ў Беларусі 23 жніўня», - паведаміў М.Лазавік.
Ён таксама нагадаў, што 16-18 ліпеня ў Беларусі працавала ацэначная місія БДІПЧ АБСЕ. Паводле справаздачы місіі, «яна рэкамендуе накіраваць у Беларусь паўнавартасную місію назіральнікаў. Мяркуецца, што ўсяго будзе 40 доўгатэрміновых назіральнікаў і 270 кароткатэрміновых назіральнікаў», сказаў М.Лазавік.
Сакратар ЦВК таксама адзначыў, што ў Беларусі ўжо працуюць назіральнікі ад СНД. «Група з 15-ці назіральнікаў ад СНД атрымала пасведчанні і працуе ў Беларусі», - удакладніў ён.