Закупачныя кошты на збожжа павышаны на 15-30%
- 2.08.2012, 16:21
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі павялічыла на 15-30% закупачныя кошты на збожжа.
Дадзенае рашэнне размешчана ў пастанове Мінсельгасхарча N48 ад 25 ліпеня 2012 года.
Дакументам устаноўлены новыя фіксаваныя кошты на сельгаспрадукцыю ўраджаю 2012 года, што закупляецца для дзяржаўных патрэб.
У прыватнасці, пастановай закупачныя кошты на ячмень і авёс павялічаны на 15%, на жыта - на 25%, на пшаніцу - на 30%.
Як паведамлялася, у пачатку ліпеня бягучага года Мінсельгасхарч павялічыў на 10% закупачныя кошты на збожжа для спірту і піваварны ячмень.