Грыбаўскайтэ абмеркавала з камандармам Літвы «плюшавы дэсант»
- 20.08.2012, 15:19
Камандарм, генерал-лейтэнант Арвідас Поцюс у панядзелак сустрэўся з прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайтэ.
Сустрэча, пра якую не паведамлялася, названая працоўнай, але камандарм прызнаў, што, сярод іншага, гаворка ішла і аб «плюшавай акцыі» шведскіх актывістаў з рэкламнай фірмы Studio Total, якую магчыма правялі ў Беларусі, піша ru.DELFI.lt.
«Адбылася рабочая сустрэча. Рабочая - гэта значыць, што пасля майго вяртання з адпачынку казалі пра тыя падзеі, якія мелі месца ў апошні месяц», - сказаў пасля сустрэчы Поцюс.
На пытанне, ці казалі аб «плюшавых мішках», ён сказаў: «Так, гэта было адно з пытанняў».
На пытанне, ці былі папрокі за скандал, ён адказаў, што «прэзідэнт, як заўсёды была строгай». «Ну, пакуль я не магу каментаваць, паколькі гэта першы дзень пасля адпачынку. Зараз я павінен азнаёміцца з дэталёвай інфармацыяй аб здарэнні. (...) Прэзідэнт як заўсёды была строгай, і каментаваць я не хачу», - сказаў камандарм.
Прэс-сакратар прэзідэнта Дайва Ульбінайтэ пацвердзіла, што сустрэча адбылася, аднак сказала, што сустрэча была рабочай, таму нічога каментаваць не стала.
DELFI нагадаў, што шведскія актывісты паведамілі, што ў ліпені яны незаконна патрапілі ў паветраную прастору Беларусі і выкінулі сотні плюшавых мішак на парашутах, да якіх былі прымацаваныя паперкі з заклікамі забяспечыць свабоду слова і правы чалавека.
Беларускі бок спачатку адмаўляў гэты факт, потым Аляксандр Лукашэнка звольніў камандуючага ВПС і прыгразіў Літве, таксама выгнаў шведскага амбасадара. Беларусь афіцыйна звярнулася да Генпракуратуры Літвы з просьбай аб прававой дапамозе па гэтай справе.
Па словах Генпракуратуры, расследаванне пачата па факце незаконнага перасячэння мяжы і парушэння правілаў міжнародных палётаў.
Спачатку Літва заяўляла, што не валодае інфармацыяй аб гэтым палёце, аднак калі намеснік дырэктара Адміністрацыі грамадзянскай авіяцыі заявіў, што можа быць пачата адміністрацыйная справа, змянілася і пазіцыя вайскоўцаў. Камандуючы ВПС генерал-маёр Эдвардас Мажэйкіс заявіў, што лічыць, што такі палёт, хутчэй за ўсё, быў, хоць парушэнне і не было зафіксавана.
Старшыня парламенцкага Камітэта па нацбяспецы і абароне Арвідас Анушаўскас у інтэрв'ю Žinių radijаs сказаў, што інцыдэнт адбыўся, калі ў Кармелаве дзяжурыла эстонская змена. Літоўскія ведамствы няправільна рэагавалі на інцыдэнт, яны абавязаны прызнаць сваю памылку.