BE RU EN

Масавая бойка на канцэрце ў Оршы

  • 20.08.2012, 17:23

Коратка стрыжаныя маладыя людзі ў спартыўных касцюмах напалі на металістаў.

Учора ў Гарадскім цэнтры культуры (ГЦК) у Оршы прайшоў канцэрт «Metalloteka». У сярэдзіне мерапрыемства каля ГЦК пачала збірацца моладзь з нехарактэрнай для падобных канцэртаў знешнасцю - коратка стрыжаныя і ў спартыўнай вопратцы. Гэтая група людзей даволі доўга знаходзілася каля ГЦК і паводзіла сябе агрэсіўна. У выніку яны зачапілі аднаго з удзельнікаў канцэрту і пачалі яго збіваць упяцёх прама ў холе Гарадскога цэнтра культуры, паведамляе orsha.eu.

За металіста заступіліся іншыя слухачы канцэрта, з-за чаго ўся бойка перайшла да ўваходу ў будынак. Усяго драліся каля 60 чалавек. Нападаючыя не шкадавалі нікога - удары па твары даставаліся у тым ліку і дзяўчынам. Жанчыны - работніцы ГЦК тры разы тэлефанавалі ў міліцыю, паведамляючы аб масавай бойцы. Але канфлікт скончыўся толькі тады, калі нехта крыкнуў на вуліцы, што ідзе міліцыя. Хоць на самой справе міліцыі ў гэты час паблізу не было. Калі ж патруль міліцыі прыбыў на месца, завадатары бойкі ўжо збеглі. Па словах міліцыянтаў, ім загадзя не паведамлялі аб тым, што плануецца мерапрыемства і таму побач з ГЦК не было ні аднаго супрацоўніка праваахоўных органаў.

Апошнія навіны