Звольнены намеснік старшыні магілёўскага гарвыканкама
- 20.08.2012, 17:45
Усе персанальныя дадзеныя намесніка мэра Ігара Шардыкі выдаленыя з сайта гарвыканкама.
У прыёмнай кіраўніка горада Станіслава Барадаўкі кажуць, што такі супрацоўнік у іх не працуе. Верагодна, працаваў раней, але цяпер яго месца вакантнае.
Ігар Шардыка доўгі час адказваў у гарвыканкаме за працу ў сацыяльнай сферы, да якой адносіцца адукацыя, культура, ахова здароўя, спорт і турызм, моладзевая палітыка, ідэалогія і праца, перадае «Еўрарадыё».
Чаму звольнілі чыноўніка, магіляўчане пакуль не ведаюць.
Так на сайце гарвыканкама зараз выглядае графа, дзе раней было прозвішча Шардыка.