Курсантаў Ваеннай акадэміі злавілі на наркотыках
- 21.08.2012, 10:06
КДБ знайшоў канал пастаўкі і распаўсюджвання наркотыкаў на факультэце супрацьпаветранай абароны Ваеннай акадэміі.
Канал пастаўкі і распаўсюджвання наркотыкаў у Ваеннай Акадэміі быў наладжаны курсантам 2-га курса факультэта супрацьпаветранай абароны УА «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь». Паводле папярэдняй інфармацыі, падазраваны набываў у неўстаноўленым пакуль месцы і ў неўстаноўленай асобы марыхуану, якую затым збываў на тэрыторыі акадэміі, у тым ліку і сярод курсантаў факультэта, піша «Ежедневник».
Ужо цяпер дакладна ўстаноўлены тры спажыўца «дуру» сярод курсантаў акадэміі, але па аператыўных дадзеных іх павінна быць значна больш.
Наколькі абкурана ўся беларуская супрацьпаветраная абарона Беларусі зараз высвятляюць следчыя і аператыўнікі КДБ. Але чым бы не скончылася расследаванне, ужо цяпер напрошваюцца аналогіі са шведскім самалётам, які так лёгка перасёк паветраную прастору Беларусі. Ці не таму гэта здарылася, што нябесны шчыт абкураны марыхуанай?
У цяперашні час у дачыненні да курсанта ваеннай акадэміі ўзбуджана крымінальная справа па ч.3 арт. 328 Крымінальнага кодэкса Беларусі (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў, учынены групай асоб, або службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, альбо асобай, якая раней учынiла злачынствы, прадугледжаныя артыкуламі 327 - 329 або 331 сапраўднага Кодэкса, або ў адносінах да наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў у буйным памеры, альбо ў дачыненні да асабліва небяспечных наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў, альбо збыт наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў на тэрыторыі ўстановы адукацыі, арганізацыі аховы здароўя, вайсковай часткі, папраўчай установы, арыштнага дома, у месцах утрымання пад вартай або ў месцы правядзення спартыўных, культурна-масавых альбо іншых масавых мерапрыемстваў).