BE RU EN

«Беларусбанк» пачаў прымаць пластыкавыя карткі American Express

  • 21.08.2012, 11:15

«БПС-Ашчадбанк» і «Беларусбанк» абвясцілі аб заключэнні пагаднення, у рамках якога «Беларусбанк» забяспечыць абслугоўванне картак American Express у арганізацыях гандлю і сэрвісу.

«Беларусбанк» займае цяпер каля 55% рынка, эквайрынгавая сетка аб'ядноўвае амаль 20 тыс. гандлёвых аб'ектаў, у якіх устаноўлена каля 30 тыс. плацежных тэрміналаў. Падпісанне дамовы дазволіць трымальнікам картак American Express утульна адчуваць сябе ў нашай краіне», - заўважыў намеснік старшыні праўлення ААТ «Беларусбанк» Ілля Шаланкі.

Шаланкі падкрэсліў, што ніякага пераабсталявання сеткі «Беларусбанка» не спатрэбілася.

«Наша мэта - папулярызаваць безнаяўныя плацяжы. Гэта для нас вельмі выгадна, выгадна для эканомікі краіны», - цытуе onliner.by словы предстаўніка банка.

Як заўважыў на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні «БПС-Ашчадбанка» Алег Бародка, цяперашняя дамова разлічаная на тое, што ў будучыні ў Беларусі могуць пачаць выпуск саміх картак American Express. «Прыемна адзначыць, што ўжо ўчора была здзейснена першая транзакцыя праз карту AmEx на сайце авіякампаніі «Белавія», - падкрэсліў ён.

Дырэктар па развіцці бізнэсу GNS, генеральны дырэктар ЗАТ «Амерыкан Экспрэс Трэвел Сэрвіс Усход» Ірына Бялова была больш асцярожная, каментуючы тэму эмісіі пластыкавых картак у Беларусі: «У цяперашні час мы факусуемся на развіцці эквайрынгавай сеткі».

Апошнія навіны