BE RU EN

Беларускага футбаліста накаўтавалі ў Самары

  • 21.08.2012, 12:02

Абаронца Зміцер Верхаўцоў пакінуў поле з падазрэннем на страсенне мозгу.

Як паведамляе «Прессбол», здарэнне адбылося ў матчы пятага тура чэмпіянату Расеі па футболе паміж «Крыламі Саветаў» і «Амкарам».

На 33-й хвіліне беларускі спартсмен атрымаў траўму і пакінуў поле пасля таго, як гулец «Амкара» Мікіта Бурмістраў трапіў яму мячом у твар.

Дарэчы, матч скончыўся перамогай пермякоў з лікам 0:2.

Апошнія навіны