BE RU EN

Сельскай гаспадаркай будзе кіраваць Заяц

  • 21.08.2012, 15:01

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Леаніда Зайца міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання.

Такое рашэнне кіраўнік прыняў сёння пасля наведвання ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі», генеральным дырэктарам якога з'яўляўся да гэтага часу Леанід Заяц, перадае БелТА.

Леанід Заяц нарадзіўся 30 верасня 1958 года ў вёсцы Гацук Слуцкага раёна Менскай вобласці.

У 1989 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію.

З 1976 па 1978 год служыў у шэрагах Узброеных Сіл. У 1989 годзе працаваў трактарыстам, брыгадзірам, начальнікам участка, спецыялістам па кормавытворчасці, галоўным аграномам саўгаса «50 гадоў БССР» Слуцкага раёна. З 1991 года быў галоўным аграномам саўгаса «Слуцк», старшынёй калгаса «Беларусь» Слуцкага раёна, дырэктарам Слуцкага камбіната хлебапрадуктаў. У 2001 годзе быў прызначаны старшынёй Маладзечанскага райвыканкама, а потым намеснікам старшыні Менскага абласнога выканаўчага камітэта.

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».

З 2008 года працаваў генеральным дырэктарам ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі».

Апошнія навіны