Піць ваду з-пад крана ў Менску не рэкамендуюць
- 21.08.2012, 17:14
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя не можа гарантаваць высокую якасць вадаправоднай вады ў Менску.
Пра гэта заявіла намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Галіна Валчуга, паведамляе БелаПАН.
«Пры ўсім жаданні даць спажыўцу чыстую ваду тут ёсць праблемы», - адзначыла Валчуга. Паводле яе слоў, пакуль Менск не ўдаецца забяспечыць пітной вадой з падземных крыніц. «А калі п'еш хлараваную ваду, то не заўсёды адчуваеш сябе добра, і для арганізма гэта не зусім карысна», - сказала намеснік міністра.
Яна бачыць рашэнне праблемы ў масавым выкарыстанні бутыляванай вады.
Нагадаем, каля 30% насельніцтва Менска забяспечваецца вадой з паверхневых водных крыніц - Вілейска-Менскай воднай сістэмы.