У Расеі затрыманы былы беларускі чыноўнік
- 21.08.2012, 17:31
Беларус знаходзіцца ў міжнародным вышуку, яго падазраюць у «перавышэнні службовых паўнамоцтваў».
44-гадовы мужчына ў Беларусі знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе, аднак спрабаваў схавацца ад правасуддзя ў суседняй краіне, паведамляе «Росбалт». Ён абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 424 ч. 3 (перавышэнне службовых паўнамоцтваў) КК Рэспублікі Беларусь.
Пасля затрымання былы беларускі чыноўнік быў дастаўлены ў аддзяленне паліцыі Пецярбурга.