БАТЭ выйграў у «Хапаэля»
- 23.08.2012, 9:03
У першым матчы плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў УЕФА барысаўскі БАТЭ выйграў у ізраільскага «Хапаэля» (Кір’ят-Шмона) з лікам 2:0 (Радзіонаў, 29, 78).
Сустрэча прайшла 22 жніўня на менскім стадыёне «Дынама» у прысутнасці прыкладна 20 тыс. гледачоў, піша БелаПАН.
Склад БАТЭ: Гарбуноў, Ліхтаровіч (капітан) (Паўлаў, 62), Валадзько, Брэсан (Сівакоў, 83), Мазалеўскі (Васілюк, 62), Радзькоў, Глеб, Бардачоў, Радзіонаў, Сіміч, Палякоў. У запасе: Гутар, Юрэвіч, Канцавы, Аляхновіч. На 22-й хвіліне папярэджанне атрымаў Глеб, на 75-й - Брэсан.
З 70-й хвіліны госці гулялі ў меншасці з-за выдалення абаронцы Душана Матавіча (пасля другога папярэджання).
Статыстыка матчу (падлік БелаПАН): удары па варотах - 17:10 на карысць БАТЭ (першы тайм - 11:5), з іх у створ варот - 8:4 (7:3), вуглавыя ўдары - 10:2 (9: 2), штрафныя ўдары - 13:23 (9:9), афсайды - 1:3 (1:2), укідванні з аўта - 19:13 (11:5).
Зваротная сустрэча пройдзе 28 жніўня ў Рамат-Гане. Пераможца пары выступіць у групавым турніры Лігі чэмпіёнаў, той, хто прайграе - у групавым турніры Лігі Еўропы.