BE RU EN

Расея зніжае ўвазныя пошліны на новыя аўтамабілі

  • 23.08.2012, 9:30

Пасля ўступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю ў Расеі зніжаюць увазныя пошліны на шэраг найменняў новай аўтамабільнай тэхнікі.

Пошліны на новыя легкавыя аўтамабілі ў залежнасці ад аб'ёму рухавіка знізяцца да 25%, але не менш за 1 еўра за 1 куб. см пры аб'ёме рухавіка да 1 тыс. куб. см з ранейшых 30% і не менш 1,45 еўра за 1 куб. см, піша «Інтэрфакс».

Пошліны на легкавыя машыны з рухавікамі ад 1,5 тыс. куб. см да 3 тыс. куб. см скароцяцца да 25% і ад 1,25 еўра да 2,35 еўра за 1 куб. см у залежнасці ад аб'ёму.

Пры аб'ёме бензінавага рухавіка больш за 3 тыс. куб. см памер пошліны складзе 25%, але не менш 2,35 еўра за 1 куб. см супраць 30% і не менш 2,8 еўра за 1 куб. см раней.

Памер пошліны на новыя аўтамабілі з дызельным рухавіком да 1,5 тыс. куб. см складзе 25%, але не менш за 1,2 еўра за 1 куб. см, раней - 30% і не менш 1,45 еўра за 1 куб. см.

На аўтамабілі з дызельным рухавіком ад 1,5 тыс. да 2,5 тыс. куб. см пошліна будзе знаходзіцца на ўзроўні 25%, але не менш 1,8 еўра за 1 куб. см супраць ранейшых 30% і не менш 1,9 еўра за 1 куб. см; пры аб'ёме больш за 2,5 тыс. куб. см памер пошліны - 25%, але не менш 2,35 еўра за куб. см у параўнанні з 30% і 2,8 еўра за куб. см раней

Таксама будуць зніжаны пошліны на грузавую і спецтэхніку, у прыватнасці, на аўтамабілі-самазвалы да 15% з 25% у залежнасці ад поўнай масы і аб'ёму рухавіка, на кузава, уключаючы кабіны для грузавых транспартных сродкаў - да 2,907 тыс. еўра і 15% за штуку супраць 5 тыс. еўра за штуку і 15% раней.

Пошліны на шэраг найменняў прычэпаў і паўпрычэпаў будуць паніжаны, у прыватнасці, на рэфрыжэратары да 10% з 15%.

Пошліна на шэраг тыпаў новых трактароў знізіцца да 15% з 25%, пры гэтым на патрыманую трактарную тэхніку ва ўзросце больш за 7 гадоў пошліна складзе 1 еўра за 1 куб. см аб'ёму рухавіка, ад 5 да 7 гадоў - 15%, але не менш 0,6 еўра за 1 куб. см (раней пошліна была на трактары узростам больш за 5 гадоў - 2,2 еўра за 1 куб. см). Іншыя патрыманыя трактары будуць абкладацца пошлінай у 15% (раней - 30%, але не менш як 2,2 еўра за 1 куб. см).

Пошліны на новыя аўтобусы ўмяшчальнасцю больш за 120 чалавек чацвёртага экалагічнага класа будуць зніжаны да 20% з 30% у залежнасці ад аб'ёму рухавіка. Напрыклад, на новыя аўтобусы з аб'ёмам рухавіка больш за 2,8 тыс. куб. см пошліна зніжаецца да 10% з 25%.

Пры гэтым, Расея пасля ўступлення ў СГА захавае забаронныя ўвазныя пошліны на легкавыя аўтамабілі ва ўзросце больш за 7 гадоў у залежнасці ад тыпу і аб'ёму рухавіка ад 1,4 еўра да 3,2 еўра за 1 куб. см ад аб'ёму рухавіка.

Раней паведамлялася, што пошліны на новыя легкавыя аўтамабілі, абсталяваныя бензінавым рухавіком аб'ёмам да 1 тыс. куб см., да 2020 года паменшацца да 15% з 25% і не менш за 1 еўра за 1 куб. см аб'ёму рухавіка з моманту ўступлення РФ у СГА.

Пры аб'ёме бензінавага рухавіка ад 1 тыс. куб. см да 1,5 тыс. куб. см пошліна ўпадзе да 2020 года да 15% з 30% і не менш 1,45 еўра за 1 куб. см аб'ёму рухавіка.

Пошліны на новыя легкавыя аўтамабілі з дызельным рухавіком аб'ёмам звыш 2,5 тыс. куб. см да 2020 года знізяцца да 15% з 25% і не менш 2,35 еўра за 1 куб. см.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 21 ліпеня ратыфікаваў пратакол аб далучэнні РФ да Маракешскага пагаднення аб заснаванні СГА ад 15 красавіка 1994 г., што аформіла членства РФ у СГА.

Апошнія навіны