BE RU EN

СК пацвердзіў: У Светлагорску арыштаваны суддзя Вашчылін

  • 23.08.2012, 10:28

Крымінальная справа за атрыманне хабару распачата ў дачыненні да суддзі Светлагорскага раённага суда (Гомельская вобл.) Віталя Вашчыліна.

Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у чацвер у Следчым камітэце Беларусі.

«У дачыненні да В.Вашчыліна распачата крымінальная справа па ч. 3. арт. 430 «Атрыманне хабару», прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту», - паведамілі ў СК.

Нагадаем, як паведамляў учора сайт charter97.org, як мяркуецца, суддзя Вашчылін з'яўляецца сваяком генеральнага пракурора Беларусі Аляксандра Канюка.

Апошнія навіны